Лекцыя «Вера Гапановіч — сястра паэта. Прывітанне з берагоў Волгі»

4 красавіка ў музеі прайшла лекцыя “Вера Гапановіч – сястра паэта. Прывітанне з берагоў Волгі”, прысвечаная стрыечнай сястры Максіма Багдановіча.

Лекцыю прачытала вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец, яна ж правяла міні-экскурсію па выставе “Мая сям’я”. Госці імпрэзы даведаліся шмат новых фактаў пра родных паэта, убачылі ўнікальны артэфакт – кнігу “Вянок” 1913 года з аўтографам Максіма Багдановіча.

Некалі кнігу паэт падарыў кузіне Веры Гапановіч, потым яна захоўвалася ў архіве сям’і. Сённяшні ўладальнік “Вянка”, праўнук Веры Рыгор Бараховіч перадаў зборнік на часовае захаванне ў музей.

Завітвайце, пакуль ёсць такая магчымасць.

Сачыце за нашымі абвесткамі і прыходзьце. Нам ёсць чым вас здзівіць!

715