
Новая глава “Казак у Траецкім” – унікальная праграма, створаная адмыслова для Літаратурнага музея. У ёй вы ўпершыню ўбачыце казку па паэме Адама Міцкевіча “Свіцязянка”. Міцкевіч тонка адчуваў чалавечую душу, у яго творчасці шмат вершаў і паэм, прысвечаных беларускай міфалогіі і культуры.
“Свіцязянка” – гэта паэма пра міфічную істоту, што жыве на беразе возера Свіцязь. Сустрэць яе могуць толькі маладыя хлопцы, якім нельга паддавацца на яе спакусы.
25 верасня ў Літаратурным паэма ўпершыню прагучыць у батлеечнай скрыні. Будзем радыя падзяліць з вамі творчасць знакамітага пісьменніка нашай Радзімы.
Акрамя таго, вас чакаюць:
- цікавыя інтэрактывы
- шчырыя эмоцыі
- сапраўднае шоу
- эксклюзіўныя казкі
Запрашаем 25 верасня ў 19.00.
Уваходны квіток: 15 рублёў.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10.00 да 18.30.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13